Экзаменацыйныя пытанні – Беларусь в XIX веке
Спецкурс «Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі ХІХ ст.»
- Гістарыяграфія пытання першай паловы ХІХ ст.
- Гістарыяграфія пытання другой паловы ХІХ ст.
- Гістарыяграфія пытання першай паловы ХХ ст.
- Гістарыяграфія пытання другой паловы ХХ ст. — пачатку ХХІ ст.
- Крыніцы па вывучэнню гісторыі культуры прывілеяванага саслоўя Беларусі.
- Змест паняццяў «саслоўе», «прывілеяванае саслоўе».
- Змест паняццяў «шляхта», «дваранства».
- Грамадска-палітычныя функцыі прывілеяванага саслоўя.
- Формы нефармальнай арганізацыі прывілеяванага саслоўя Беларусі.
- Змест урадавай палітыкі «разбору шляхты». Эвалюцыя сацыяльна-прававога становішча дробнай шляхты ў першай палове ХІХ ст.
- Сацыяльна-эканамічная стратыфікацыя прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ ст.
- Этнічны і канфесійны склад прывілеяванага саслоўя Беларусі.
- Феномен «сарматызма» ў шляхецкай культуры.
- Праблема нацыянальнага самавызначэння ў асяроддзі прывілеяванага саслоўя Беларусі. Формы этнічнага самавызначэння.
- Практыкі паланізацыі і русіфікацыі на беларускіх землях у ХІХ ст.
- Традыцыйныя гаспадарчыя заняткі прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя Беларусі.
- Органы дваранскага самакіравання ў першай палове ХІХ стагоддзя на беларускіх землях.
- Тыповыя паселішчы дробнай шляхты ў Беларусі.
- Тыпы шляхецкага жылля. Інтэр ер.
- Адзенне прывілеяванага саслоўя Беларусі.
- Кулінарныя традыцыі прывілеяванага саслоўя Беларусі.
- Знешнія ўплывы ў фарміраванні матэрыяльнай культуры прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ ст.
- Прынцыпы выхавання ў асяроддзі прывілеяванага саслоўя Беларусі.
- Феномен «шляхецкай гасціннасці». Гасцявы рытуал.
- «Сармацкі» ідэал паводзін, крызіс ідэалу. Ідэал «свецкага чалавека».
- Саслоўныя асяродкі баўлення вольнага часу.
- Інтэлектуальныя формы баўлення вольнага часу.
- Эстэтычныя формы баўлення вольнага часу.
- Забавы на вольным паветры. Вандроўкі.
- Забавы дзяцей прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя.
16.12.2017 Сергей Шидловский Спецкурс прывілеяванае саслоўе, пытанні, спецкурс